1. Мэта праекта – новая евангелізацыя. Важна, каб праект выкарыстоўваўся хрысціянскай супольнасцю для яго місіі – наблізіць чалавека да Хрыста. Хрысціянская супольнасць – гэта служыцелі (святары, пастыры і да т.п.) і паства (хто ўжо ідзе за Хрыстом і хто яшчэ на шляху). У служэнні і актыўнасцях кожнага ёсць месца для выкарыстання тэхналогій, знайдзіце яго!
2. Напрамкі праектаў:
- Евангелізацыйныя. Мэтай такіх праектаў з'яўляецца непасрэднае распаўсюджванне Евангелля. Напрыклад: дадатак для вывучэння Бібліі для рознай аўдыторыі, прыкладанне для малітвы, малітоўны дзённік і г.д.
- Унутрыцаркоўныя. У жыцці царквы, касцёла ёсць аперацыйная дзейнасць, а значыць, і працэсы, якія тэхналогіі могуць аптымізаваць і зрабіць зручней, як для духавенства, так і для верных. Напрыклад: CRM сістэма для канцылярыя, прыкладанне для хору і каманды праслаўлення, электронная дошка аб'яваў, прылада для анлайн збору ахвяраванняў.
- Сацыяльныя. Праекты, якія накіраваны на вырашэнне сацыяльных праблем, каб распаўсюджваць міласэрнасць і ствараць свет, да якога заклікае нас Хрыстос. Напрыклад: платформа для пошуку валанцёраў, прыкладанне для стварэння сем'яў.
3. Праект пра software / hardware, дзе ёсць код і інфраструктура. Вы можаце выкарыстоўваць любыя тэхналогіі, мовы праграмавання, сэрвісы.
4. Хакатон – гэта каманднае спаборніцтва, дзе ўдзельнікі распрацоўваюць прататып прадукту або праект за абмежаваны час. Мы не чакаем супер ідэальнага і распрацаванага рашэння. Зрабіць рэсерч, пруфнуць і паспрабаваць – у гэтым каштоўнасць хакатона. Спрабуйце!